ЛАЎЖА́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. каля в. Маргі. Створана на левабярэжнай пойме р. Обаль у 1984. Пл. 0,23 км2, даўж. 540 м, найб. шыр. 420 м, найб. глыб. 9,5 м, аб’ём вады 1,15 млн. м³. Берагі спусцістыя. Напаўняецца вадой помпамі з р. Обаль. Ваганні ўзроўню на працягу года 4,75 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.

т. 9, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)